30 лістапада – 125 гадоў з дня нараджэння Міхася Лынькова (1899 - 1975), народнага пісьменніка Беларусі
Каляндар памятных дат1 сакавіка — 90 гадоў з дня нараджэння Еўдакіі Лось (1929-1977), беларускай паэтэсы.
1 сакавіка — 455 гадоў першай друкаванай у Маскве Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам кнізе “Апостал”.
27 люты — 100 гадоў назад створаны ўрад Літоўска-Беларускай ССР са сталіцай у Вільні.
25 люты — 100 гадоў назад (1919) Выканаўчы камітэт Мінскага Савета рабочых і сялянскіх дэпутатаў прыняў рашэнне аб стварэнні Дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску.
24 люты — 180 гадоў назад адбыўся Полацкі царкоўны сабор, які ліквідаваў уніяцкую царкву на Беларусі.
24 люты — 440 гадоў таму назад (1579) мястэчка Мір атрымала магдэбургскае права.
23 люты — 100 гадоў назад (1919) у Маскве Беларускі нацыянальны камісарыят і Маскоўская беларуская секцыя РКП(б) стварылі асветны клуб “Беларус”.
15 лютага — 115 гадоў з дня нараджэння Ларысы Александроўскай (1904-1980), спявачкі, рэжысёра, народнай артысткі СССР.
13 лютага — 195 гадоў назад у Маскве надрукаваны “Белорусский архив древних грамот” – першы зборнік дакументаў па гісторыі беларускіх зямель.
8 лютага — 105 гадоў з дня нараджэння Валянціна Таўлая (1914-1947), паэта, літаратуразнаўца, дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі.