30 лістапада – 125 гадоў з дня нараджэння Міхася Лынькова (1899 - 1975), народнага пісьменніка Беларусі
Каляндар памятных дат2 люты — 675 гадоў таму (1348) войскі Вялікага княства Літоўскага перамаглі крыжакоў на рацэ Стрэва (прыток Нёмана). У бітве загінуў князь Нарымонт, другі сын Гедыміна.
1 люты — 110 гадоў з дня нараджэння Сяргея Восіпавіча Прытыцкага (1913, Гродзенская губ. – 1971), дзяржаўнага і палітычнага дзеяча БССР, дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, аднаго з арганізатараў патрыятычнага падполля і партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну.
31 студзень — 110 гадоў таму (1913) у Гродне выйшаў альманах вучнёўскай моладзі ”Колас беларускай нівы”
28 студзень — 435 гадоў таму (1588) быў зацьверджаны Трэці Статут Вялікага княства Літоўскага, звод законаў феадальнага права.
28 студзень — 80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Мікалаевіча Пташука (1943, Ляхавіцкі р-н – 2002), кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола (1980), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982).
15 студзень — 115 гадоў з дня нараджэння Заіра Ісакавіча Азгура (1908, Сенненскі р-н – 1995), скульптара, народнага мастака Беларусі і СССР, акадэміка НАН Беларусі, правадзейнага члена АМ СССР, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР (1946, 1948)
14 студзень — 130 гадоў з дня нараджэння Канстанцыі Буйлы (Калечыц); (1893, Вільня – 1986, Масква), паэтэсы, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.
09 студзень — 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Яўгенавіча Солтана (1953, Баранавічы – 1997), кампазітара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990).
8 студзень — 110 гадоў з дня нараджэння Яраслава Смелякова (1913-1972), рускага паэта, па паходжанні беларуса.
3 студзень — 285 гадоў з дня нараджэння Казіміра Нарбута (1738, Лідскі р-н – 1807), мысліцеля-асветніка, прадстаўніка эклектычнага кірунку ў філасофіі эпохі Асветніцтва на Беларусі і ў Літве.