30 лістапада – 125 гадоў з дня нараджэння Міхася Лынькова (1899 - 1975), народнага пісьменніка Беларусі
Каляндар памятных дат9 сакавіка — 210 гадоў з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (1814-1861), украінскага паэта і мастака. У 1829-1831 гг. жыў у Вільні. Падтрымліваў беларускі рух.
8 сакавіка — 110 гадоў з дня нараджэння Зяльдовіча Якава Барысавіча (1914 – 1987), фізіка-тэарэтыка, акадэміка Акадэміі навук СССР, тройчы Героя Сацыялістычнай Працы.
7 сакавіка — 100 гадоў назад (1924) прынята пастанова Прэзідыума ЦВК СССР “Аб аб’яднанні ў складзе Беларускай ССР усіх тэрыторый Савецкага Саюза з большасцю беларускага насельніцтва” (да БССР далучаны шэраг паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў) .
1 сакавіка — 95 гадоў з дня нараджэння Еўдакіі Лось (1929-1977), беларускай паэтэсы.
1 сакавіка — 460 гадоў першай друкаванай у Маскве Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам кнізе “Апостал”.
27 люты — 105 гадоў назад створаны ўрад Літоўска-Беларускай ССР са сталіцай у Вільні.
25 люты — 105 гадоў назад (1919) Выканаўчы камітэт Мінскага Савета рабочых і сялянскіх дэпутатаў прыняў рашэнне аб стварэнні Дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску.
24 люты — 185 гадоў назад адбыўся Полацкі царкоўны сабор, які ліквідаваў уніяцкую царкву на Беларусі.
24 люты — 445 гадоў таму назад (1579) мястэчка Мір атрымала магдэбургскае права.
23 люты — 105 гадоў назад (1919) у Маскве Беларускі нацыянальны камісарыят і Маскоўская беларуская секцыя РКП(б) стварылі асветны клуб “Беларус”.