9 лютага 2016 г. падпісана Пагадненне аб інфармацыйным супрацоўніцтве паміж «ФНКА Беларусаў Расіі» і ІД «Звязда».
Газета «Звязда» — адзіная штодзенная грамадска-палітычная беларускамоўная газета Беларусі.
Афіцыйны сайт ІД «Звязда»: www.zviazda.by
У выдавецтве «Харвест» працягваецца рэалізацыя кніжнага праекта «100 выдатных дзеячаў беларускай культуры». Навінка — дакументальны нарыс Андрэя Мельнікава «Рыгор Барадулін: Паэт беларускай правінцыі».
Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час» ужо чацвёрты раз сабраў творцаў з розных краін у межах агульнай дыскусіі, якая адбывалася за круглым сталом падчас ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Кожны гаварыў пра найбольш актуальныя падзеі і працэсы, убачаныя праз прызму нацыянальнай культуры і ўласнага светаўспрымання. Ці можна ўсур'ёз ставіцца да забаўляльнай літаратуры? Што рабіць, каб павысіць ганарары пісьменніка? Ці варта ствараць уласныя творы на розных мовах?.. Адказы на гэтыя і іншыя пытанні карэспандэнту «Звязды» ўдалося запісаць падчас міжнароднага сімпозіума.
Без выступлення калектыву «Ярыца» мастаўчане ўжо даўно не ўяўляюць сабе ніводнага свята. Заснаваны ў 1981 годзе, у 1995 ён атрымаў званне народнага, якому цалкам адпавядае ўжо больш за 20 гадоў. З 2002 года ансамбль узначальвае Шаміль Тайраў, дзякуючы якому манера выканання артыстаў стала вядомая не толькі па ўсёй Беларусі, але і ў блізкім замежжы.
Перамога нашай супрацоўніцы Ніны Шчарбачэвіч у Рэспубліканскім конкурсе маладых літаратараў «Першацвет» стала адной з найпрыемнейшых навін, якія нам прынесла Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Дарэчы, яе вынікі былі падведзены ўчора на цэнтральнай пляцоўцы нацыянальнага стэнда Беларусі. Маладая аўтарка стала адным з дзесяці лаўрэатаў у намінацыі «Паэзія», заяўкі на якую падалі больш за дзвесце чалавек, і абяцае атрымаць на міжнародных мерапрыемствах яшчэ не адну ўзнагароду, чаго рэдакцыя газеты ёй шчыра жадае.
Пад адной вокладкай сучасную прозу Беларусі прадстаўляюць Алег Ждан, Алена Папова, Алена Брава, Людміла Рублеўская, Алесь Бадак. Назву выпуску «Уцёкі на край дажджу: сучасная проза Рэспублікі Беларусь» дало адно з апавяданняў Алеся Бадака.
Адказы на гэтае і іншыя пытанні ўсе зацікаўленыя атрымаюць, наведаўшы выставу ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі, якая паказвае стараверскія абразы XІX — пачатку XX стагоддзя ў Беларусі.
Будынак былога завода. Фотастудыя, што цяпер размяшчаецца ў адным з памяшканняў. Белы кабінет імправізаванай сцэны. Гледачы, не зважаючы на спёку, гадзінамі назіраюць за падлеткамі-гангстарамі на Кунцаўшчыне, пакупніцамі ЦУМа і простымі хлопцамі з Рагачова...
Хочаце — верце, хочаце — не, але бортнікі мелі ўласную сістэму пісьма. Калі яна з'явілася і хто яе прыдумаў — невядома. Але праіснавала яна да нашага часу. Замест літар у бортным пісьме выкарыстоўваліся трохвугольнікі, рыскі, кружкі ды іншыя фігуры, якія здалёк нагадвалі прадметы, дрэвы і жывёл.
Каб пабачыць Нясвiжскi палац, не абавязкова ехаць у Нясвiж.
Кажуць: калi гара не iдзе да Магамета, то Магамет iдзе да гары. Кiруючыся гэтым жа прынцыпам, супрацоўнiкi Нацыянальнага гiсторыка-культурнага музея-запаведнiка «Нясвiж» распрацавалi перасоўную выстаўку «Нясвiжскi замак у часе i гiсторыi». Больш як тры дзясяткi фотаздымкаў з фондаў музея-запаведнiка расказваюць пра розныя моманты гiсторыi Нясвiжскага палаца i дынастыi Радзiвiлаў.
«...Камандарм доўга сядзеў над кнігай «Дзяцінства і маленства», чытаў, думаў. Затым схадзіў у спальню, прынёс вялікі блакнот, пазваніў, сказаў веставому: «Чарніла, калі ласка» — і паволі стаў пісаць, думаючы над кожнай фразай. Напісаў адно пісьмо, перачытаў, абдумаў, заклеіў у канверт.
Другое пісьмо напісаў, абдумаў, заклеіў. І трэцяе пісьмо напісаў, вельмі кароткае. Пісаў, спяшаючыся — заклеіў, не перачытваючы. У вагоне — цішыня. Моўчкі стаіць вартавы ля падножкі. Заціхлі ў калідоры ардынарац і праваднік.
Прыціх, здавалася, час. Пісьмы доўга ляжалі перад камандармам, у белых пакетах, з ненапісанымі адрасамі. Тады камандарм узяў вялікі пакет, усе тры пісьмы запячатаў у яго і на пакеце напісаў: «Ускрыць пасля маёй смерці». І будзённа падняўся, каб пайсці спаць: зняў у спальні гімнасцёрку, хадзіў мыцца перад сном, распранаўся, лёг, патушыў святло. І гадзіны тры-чатыры вагон знаходзіўся ў змроку і поўнай цішы. Гэта быў час трэціх пеўняў. Калі б праваднік зірнуў тады ў купэ камандарма, ён убачыў бы там — нечакана для сябе — у тым месцы, дзе павінна была быць галава камандарма, чырвоны агеньчык папяросы, — нечакана для сябе таму, што звычайна камандарм не курыў».