24 лістапада – 110 гадоў з дня нараджэння Зімяніна Міхаіла Васілевіча (1914 – 1995), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі і СССР, Героя Сацыялістычнай Працы
Каляндар памятных дат“Хутка апускаецца змрок. Велізарны вогненны шар коціцца за гарызонт, забіраючы з сабой пякучую спякоту. Адзінокімі свечкамі запаліліся ліхтары на слупах, засвяціліся лямпачкі ў вокнах дамоў. Усё рыхтуецца да сну: і сонца, і далёкі лес, і луг, і рака, і людзі. Вакол незвычайная цішыня, якая парушаецца толькі ціўканнем птушак і стракатаннем конікаў. У адкрытага акна сядзіць пажылая жанчына. Адклаўшы ў бок вязанне, яна задуменна глядзіць удалячынь... Лілія Якаўлеўна любіць назіраць закат дня. Якім быў дзень? Прынёс ён радасць ці смутак? Такія думкі не прыходзяць раніцай. Раніца для надзей і планаў. Дзень праносіцца ў клопатах. Калі ж сонца заходзіць за гарызонт, падводзяць вынікі. Гэта час разважанняў пра жыццё, час успамінаў ... Ідуць гады, шмат прайшло іх, але не могуць яны сцерці з памяці таго, што перажыта. А перажыта шмат…” – гэта радкі з творчай работы адной з пераможцаў адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону “Культ-пра-Свет”, вучаніцы 10 класа Семукацкага навучальна- педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа Ангеліны ГІРЫНАЙ.
…Калісьці Адам Міцкевіч прыйшоў да Гётэ (які займаў высокую пасаду), яны размаўлялі 3 гадзіны, хоць звычайна ў вядомага тады нямецкага пісьменніка гэта займала максімум паўгадзіны. Пасля Міцкевіч напісаў «Свіцязянку». У аснове паэмы, што ўвяла яго ў сусветную літаратуру, быў народны сюжэт…
У Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 385-годдзю выхаду ў свет «Буквара» Спірыдона Собаля. Больш за 50 навукоўцаў, музейных работнікаў, даследчыкаў з Беларусі, Латвіі і Расіі прынялі ў ёй удзел. Разам з бібліятэкай у якасці арганізатараў канферэнцыі выступілі Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава і абласны краязнаўчы музей. Па выніках навуковай сустрэчы плануецца выданне другога тома краязнаўчага штогодніка «Віцебскі край», які быў заснаваны сёлета.
22 лістапада - 7 снежня 2016 г. у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» г. Мінска пройдзе фотавыстава «Беларускія акцёры ў расейскім кіно, расейскія акцёры ў беларускіх фільмах».
«Звязда» працягвае друкаваць матэрыялы ў падтрымку адкрыцця музея «Вайна пад стрэхамі», прысвечанага Алесю Адамовічу і яго творчасці, у пасёлку Глуша Бабруйскага раёна.
Нобелеўская лаўрэатка матэрыяльна падтрымала ідэю аб стварэнні музея.
Сусветна вядомая пісьменніца рэдка бывае дома. Цяпер яна зноў працягвае свой тур па замежных краінах. Але перад сваёй паездкай у Германію Святлана Алексіевіч не адмовіла карэспандэнту «Звязды» пагутарыць на тэму стварэння музея. А заадно падзялілася сваімі ўспамінамі пра Алеся Адамовіча.
8 лістапада 2016 года ў Зале беларускай дыяспары Дзелавога і культурнага комплексу Пасольства Беларусі адбыўся Навукова-практычны круглы стол «Мікалай Улашчык (1906-1986). Памятаем. Слухаем. Чытаем», прысвечаны 30-й гадавіне памяці беларускага і расійскага гісторыка і літаратара.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла Нацыянальна-культурная аўтаномія «Беларусы Масквы» пры падтрымцы беларускай дыпмісіі.
Ўстаноўка памятнага каменя беларускаму князю Мікалаю Радзівілу ў месцы яго гібелі ва Усходняй Прусіі. Гусевский раен Калінінградскай вобласці — лістапад 2016 г.
Год культуры ў Мастах адзначаюць цікавымі выставамі з удзелам не толькі мясцовых майстроў, але і гасцей з іншых рэгіёнаў Беларусі і замежжа. Напрыклад, літоўская майстрыха Алдона ЛЕБУВЕНЕ са сваімі калегамі па рамесніцтву, гродзенцамі Таццянай і Ігарам ПЯРВУХІНЫМІ, пазнаёмілася летась на «Славянскім базары» ў Віцебску, а сёлета з сумеснай выставай «Творчасць без межаў» яны прыехалі ў Масты. На ёй былі прадстаўлены жаночыя ўпрыгажэнні з натуральнай скуры і камянёў, сукенкі і кардыганы, звязаныя пруткамі і шыдэлкам, і іншыя вырабы.
Міжрэгіянальнае свята беларускай творчасці «У гасцях у Лявоніхі» ў г. Новасібірску, 14-16 кастрычніка 2016 г.
Дзень Народнага Адзінства ў Екацярынбургу, 4 лістапада 2016 г.