Упершыню мы сустрэліся са спадарыняй Любоўю на вечарыне памяці Рыгора Барадуліна ў Доме Нацыянальнасцяў у Маскве, якую зладзілі беларусы і апантаныя беларушчынай масквічы. У часе імпрэзы спадарыня Люба чытала свае пераклады невядомых дагэтуль барадулінаўскіх вершаў з уласнага архіва, а таксама знаёміла аўдыторыю з часопісам «Літара¬турная вучоба», №1, за гэты год, дзе названыя пераклады і былі надрукаваныя. Пазней мы сустрэліся з ёй у рэстарацыі маскоўскага Дома Літаратара, каб пагутарыць і пра Барадуліна, і пра цікавасць Масквы да беларускай літаратуры, і пра паэтычны лёс самой паэткі Турбіной, які здзяйсняўся між Мінскам і Масквою.
9 кастрычніка 2015 года адбылося падпісанне пагаднення Аб супрацоўніцтве паміж Грамадскай арганізацыяй «Федэральная Нацыянальна-Культурная Аўтаномія Беларусаў Расіі» у асобе Старшыні ФНКА Кандыбовіча Сяргея Львовіча і Установы «Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы» у асобе дырэктара Ляшковіч Алены Раманаўны
06 лістапада 2015 года — святкаванне 15-годдзя дзейнасці беларускай дыяспары на тэрыторыі горада Томска і Томскай вобласці.
21 верасня 2015 г. у Дзелавым і Культурным комплексе Амбасады Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі была Публічная лекцыя для студэнтаў маскоўскіх ВНУ і расійскай беларускай дыяспары «Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі».
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка узнагародзіў мастацкага кіраўніка Беларускага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля «Кірмаш» (г. Масква) Капчынскую Ірыну Германаўну медалём Францыска Скарыны за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне культурных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.
19-гадовы юнак з расійскай Тулы Алесь Арцёмаў сам вывучыў беларускую мову і піша вершы, развіваючы паэтычныя традыцыі Максіма Багдановіча.
«Беларуски падворак» на фестывалі нацыянальных культур Калінінградскай вобласці. 27 жніўня 2015 года Калінінградскае зямляцтва беларусаў (старшыня Святлана Міхайлаўна Зязера) прыняло актыўны ўдзел у штогадовым фестывалі нацыянальных культур.
9 верасня 2015 года ў Калінінградскім абласным гісторыка-мастацкім музеі ўрачыста адкрылася выстава «Якуб Колас і рускія пісьменнікі».
Акцыя «Усе чытаюць М. Багдановіча!» завяршылася ў яраслаўскім мемарыяльным доме-музеі Максіма Багдановіча. Удзельнікам акцыі было прапанавана запісаць відэа з чытаннем вершаў Максіма Багдановіча.