24 травня — Дзень славянскага пісьменства і культуры.
24 травня — 120 гадоў з дня нараджэння Адама Русака (1904 – 1987), беларускага паэта.
Каляндар памятных дат9 лютага 2016 г. падпісана Пагадненне аб інфармацыйным супрацоўніцтве паміж «ФНКА Беларусаў Расіі» і ІД «Звязда».
Газета «Звязда» — адзіная штодзенная грамадска-палітычная беларускамоўная газета Беларусі.
Афіцыйны сайт ІД «Звязда»: www.zviazda.by
“Хутка апускаецца змрок. Велізарны вогненны шар коціцца за гарызонт, забіраючы з сабой пякучую спякоту. Адзінокімі свечкамі запаліліся ліхтары на слупах, засвяціліся лямпачкі ў вокнах дамоў. Усё рыхтуецца да сну: і сонца, і далёкі лес, і луг, і рака, і людзі. Вакол незвычайная цішыня, якая парушаецца толькі ціўканнем птушак і стракатаннем конікаў. У адкрытага акна сядзіць пажылая жанчына. Адклаўшы ў бок вязанне, яна задуменна глядзіць удалячынь... Лілія Якаўлеўна любіць назіраць закат дня. Якім быў дзень? Прынёс ён радасць ці смутак? Такія думкі не прыходзяць раніцай. Раніца для надзей і планаў. Дзень праносіцца ў клопатах. Калі ж сонца заходзіць за гарызонт, падводзяць вынікі. Гэта час разважанняў пра жыццё, час успамінаў ... Ідуць гады, шмат прайшло іх, але не могуць яны сцерці з памяці таго, што перажыта. А перажыта шмат…” – гэта радкі з творчай работы адной з пераможцаў адкрытага дыстанцыйнага культурна-інфармацыйнага марафону “Культ-пра-Свет”, вучаніцы 10 класа Семукацкага навучальна- педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа Ангеліны ГІРЫНАЙ.
…Калісьці Адам Міцкевіч прыйшоў да Гётэ (які займаў высокую пасаду), яны размаўлялі 3 гадзіны, хоць звычайна ў вядомага тады нямецкага пісьменніка гэта займала максімум паўгадзіны. Пасля Міцкевіч напісаў «Свіцязянку». У аснове паэмы, што ўвяла яго ў сусветную літаратуру, быў народны сюжэт…
У Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 385-годдзю выхаду ў свет «Буквара» Спірыдона Собаля. Больш за 50 навукоўцаў, музейных работнікаў, даследчыкаў з Беларусі, Латвіі і Расіі прынялі ў ёй удзел. Разам з бібліятэкай у якасці арганізатараў канферэнцыі выступілі Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава і абласны краязнаўчы музей. Па выніках навуковай сустрэчы плануецца выданне другога тома краязнаўчага штогодніка «Віцебскі край», які быў заснаваны сёлета.
«Звязда» працягвае друкаваць матэрыялы ў падтрымку адкрыцця музея «Вайна пад стрэхамі», прысвечанага Алесю Адамовічу і яго творчасці, у пасёлку Глуша Бабруйскага раёна.
Нобелеўская лаўрэатка матэрыяльна падтрымала ідэю аб стварэнні музея.
Сусветна вядомая пісьменніца рэдка бывае дома. Цяпер яна зноў працягвае свой тур па замежных краінах. Але перад сваёй паездкай у Германію Святлана Алексіевіч не адмовіла карэспандэнту «Звязды» пагутарыць на тэму стварэння музея. А заадно падзялілася сваімі ўспамінамі пра Алеся Адамовіча.
Год культуры ў Мастах адзначаюць цікавымі выставамі з удзелам не толькі мясцовых майстроў, але і гасцей з іншых рэгіёнаў Беларусі і замежжа. Напрыклад, літоўская майстрыха Алдона ЛЕБУВЕНЕ са сваімі калегамі па рамесніцтву, гродзенцамі Таццянай і Ігарам ПЯРВУХІНЫМІ, пазнаёмілася летась на «Славянскім базары» ў Віцебску, а сёлета з сумеснай выставай «Творчасць без межаў» яны прыехалі ў Масты. На ёй былі прадстаўлены жаночыя ўпрыгажэнні з натуральнай скуры і камянёў, сукенкі і кардыганы, звязаныя пруткамі і шыдэлкам, і іншыя вырабы.
Я размаўляю па-беларуску больш як 10 гадоў. З таго самага дня, як прыехала ў Мінск паступаць на факультэт журналістыкі. Некаторыя пытаюцца: «Вы, напэўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры?» Прыйшоў час зламаць стэрэатып. Каб размаўляць па-беларуску, не абавязкова быць настаўніцай. Гэта на ўласным прыкладзе пацвярджаюць нашы сённяшнія героі. Іх прафесіі непасрэдна не звязаны з беларускай мовай. Тым не менш яны карыстаюцца ёй штодзень: дома, у краме, кавярні, на працы...
У хуткім часе ў нас з'явіцца свая кулінарная карта. На ёй будзе адзначана каля сотні аграсядзіб і кавярняў, дзе можна паласавацца нацыянальнымі стравамі і даведацца пра гастранамічныя асаблівасці таго ці іншага рэгіёна. Напрыклад, пакаштаваць кухню Цэнтральнай Беларусі прапануе прафсаюзны турыстычны комплекс «Высокі бераг». Карэспандэнты «Звязды» завіталі на Стаўбцоўшчыну, каб пазнаёміцца з мясцовымі рэцэптамі ХІХ—ХХ стагоддзяў.
Гэтая падзея стала адным з асноўных акцэнтаў семінара маладых літаратараў Беларусі і Расіі, што прайшоў учора ў межах ІІ Міжнароднага сімпозіума «Пісьменнік і час: пераемнасць у літаратуры». Арганізатары і ініцыятары конкурсу — Міністэрства інфармацыі краіны, Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Адбылося гэта сёння ў межах ІІ Міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час: пераемнасць пакаленняў» (а гэта адна з важнейшых падзей ХХІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу). Маладыя творцы сабраліся ў беларускай сталіцы, каб знайсці новых сяброў і наладзіць творчыя кантакты, абмяняцца меркаваннямі, паўдзельнічаць у дыскусіях і, натуральна, атрымаць парады ад старэйшых калег і настаўнікаў — ужо прызнаных майстроў паэзіі, прозы, публіцыстыкі і літаратурнай крытыкі.
Дні беларускай культуры ў Цюменьскай вобласці ўрачыста завяршыліся ў абласным Палацы нацыянальных культур “Будаўнік”