24 травня — Дзень славянскага пісьменства і культуры.
24 травня — 120 гадоў з дня нараджэння Адама Русака (1904 – 1987), беларускага паэта.
Каляндар памятных дат9 лютага 2016 г. падпісана Пагадненне аб інфармацыйным супрацоўніцтве паміж «ФНКА Беларусаў Расіі» і ІД «Звязда».
Газета «Звязда» — адзіная штодзенная грамадска-палітычная беларускамоўная газета Беларусі.
Афіцыйны сайт ІД «Звязда»: www.zviazda.by
Учора адбыўся малебен на месцы будучых духоўна-адмiнiстрацыйнага комплексу Беларускай Праваслаўнай Царквы i храма ў гонар Уваскрасення славутага, на ўзвядзенне якога даў згоду Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка. Гэта побач з сённяшнiм памяшканнем епархii, недалёка ад вулiцы Нямiга. Набажэнства справiў Мiтрапалiт Мiнскi i Заслаўскi Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi. «Гэта будзе цэнтр нашай Царквы», — так ахарактарызаваў уладыка пачатак будаўнiцтва.
Паэт, чые радкi можа працытаваць бадай што кожны жыхар Беларусi; творца, з якiм атаясамлiваецца цэлая эпоха ў нашай лiтаратуры.
Два выдавецтвы — з Мінска і Масквы — стварылі ўнікальную дзіцячую кнігу «Звонкія фарбы слова», у працы над якой паўдзельнічалі самі дзеці — больш за сто вучняў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў і Маскоўскай дзяржаўнай спецыялізаванай школы акварэлі Сяргея Андрыякі намалявалі ілюстрацыі да выдання.
«Звязда» ўжо звярталася да балючай тэмы адкрыцця музея выдатнага беларускага класіка Алеся Адамовіча на яго малой радзіме ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна (нумары ад 28.10.15, 6.01.16). Менавіта там прайшло ваеннае дзяцінства пісьменніка, якое потым стала лейтматывам яго твораў.
Як мы ўжо пісалі, будынак былой аптэкі знаходзіцца на балансе Бабруйскага райвыканкама, але грошай на яго рэканструкцыю ў бюджэце няма. Музей можа з'явіцца дзякуючы фінансавай падтрымцы неабыякавых людзей. Раённыя ўлады са свайго боку абяцаюць пасля рэканструкцыі будынка і напаўнення экспанатамі зрабіць яго філіялам раённага музея і ўвесці стаўку навуковага супрацоўніка. Засталося толькі скрануцца з месца і пачаць нешта рабіць. «Звязда» распачынае праект у падтрымку будучага музея. У яго рамках мы будзем інфармаваць чытачоў, што робіцца для таго, каб гэтая добрая і патрэбная і для беларусаў, і для ўсяго свету (бо творы Адамовіча сёння зноў актуальныя) задума ажыццявілася. Сімвалічна, што стартуе наш праект у дзень памяці Алеся Адамовіча. Так склалася, але нічога, кажуць, на гэтым свеце няма выпадковага. Сёння ў нас дадатковая нагода ўспомніць пра тое, якога маштабу была гэта асоба.
У вёсцы Новіны Бярэзінскага раёна пры ўдзеле многіх прадстаўнікоў раённых метадычных цэнтраў Міншчыны адбылося традыцыйнае дзеянне з маляўнічымі архаічнымі элементамі, якія ў наш час набываюць усё большую каштоўнасць.
Я размаўляю па-беларуску больш як 10 гадоў. З таго самага дня, як прыехала ў Мінск паступаць на факультэт журналістыкі. Некаторыя пытаюцца: «Вы, напэўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры?» Прыйшоў час зламаць стэрэатып. Каб размаўляць па-беларуску, не абавязкова быць настаўніцай. Гэта на ўласным прыкладзе пацвярджаюць нашы сённяшнія героі. Іх прафесіі непасрэдна не звязаны з беларускай мовай. Тым не менш яны карыстаюцца ёй штодзень: дома, у краме, кавярні, на працы...
У хуткім часе ў нас з'явіцца свая кулінарная карта. На ёй будзе адзначана каля сотні аграсядзіб і кавярняў, дзе можна паласавацца нацыянальнымі стравамі і даведацца пра гастранамічныя асаблівасці таго ці іншага рэгіёна. Напрыклад, пакаштаваць кухню Цэнтральнай Беларусі прапануе прафсаюзны турыстычны комплекс «Высокі бераг». Карэспандэнты «Звязды» завіталі на Стаўбцоўшчыну, каб пазнаёміцца з мясцовымі рэцэптамі ХІХ—ХХ стагоддзяў.
Гэтая падзея стала адным з асноўных акцэнтаў семінара маладых літаратараў Беларусі і Расіі, што прайшоў учора ў межах ІІ Міжнароднага сімпозіума «Пісьменнік і час: пераемнасць у літаратуры». Арганізатары і ініцыятары конкурсу — Міністэрства інфармацыі краіны, Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Адбылося гэта сёння ў межах ІІ Міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час: пераемнасць пакаленняў» (а гэта адна з важнейшых падзей ХХІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу). Маладыя творцы сабраліся ў беларускай сталіцы, каб знайсці новых сяброў і наладзіць творчыя кантакты, абмяняцца меркаваннямі, паўдзельнічаць у дыскусіях і, натуральна, атрымаць парады ад старэйшых калег і настаўнікаў — ужо прызнаных майстроў паэзіі, прозы, публіцыстыкі і літаратурнай крытыкі.
Дні беларускай культуры ў Цюменьскай вобласці ўрачыста завяршыліся ў абласным Палацы нацыянальных культур “Будаўнік”