30 лістапада – 125 гадоў з дня нараджэння Міхася Лынькова (1899 - 1975), народнага пісьменніка Беларусі
Каляндар памятных датX Абласны фестываль вакалістаў і выканаўцаў на нацыянальных інструментах «Гукі музыкі народнай», г. Екацярынбургу, кастрычнік 2016 г.
З 12 па 17 верасня 2016 года на Стаўраполлі праходзіць VII Славянскі форум мастацтваў «Залаты Віцязь», дзе выступяць артысты і творчыя калектывы з Беларусi.
Пад свае сцягі «Залаты Віцязь» нязменна збірае выдатных майстроў, чыя творчасць садзейнічае сцвярджэнню ў сучасным грамадстве сапраўдных маральных і эстэтычных каштоўнасцей, умацаванню славянскага адзінства, развіццю дружбы і супрацоўніцтва паміж усімі народамі.
Старшыня ФНКА Беларусаў Расіі Кандыбовіч С. Л. і кіраўнікі найбуйнейшых грамадскіх арганізацый беларусаў Расіі прынялі ўдзел у другім пасяджэнні Кансультатыўнага савета пры МЗС Беларусі па справах беларусаў замежжа, якое адбылося 5 верасня 2016 года ў Мінску.
У ходзе мерапрыемства былі абмеркаваны актуальныя пытанні дзейнасці арганізацый беларусаў за мяжой, ход рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Беларусы ў свеце», а таксама меры далейшай падтрымкі дыяспары з боку Беларусі.
27.09.2016 ў Мінску адбудзецца V міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Культура Беларусі: рэаліі сучаснасці". Заяўкі і даклады прымаюцца да 08.09.2016.
Дзень беларускага пісьменства – нацыянальнае свята беларусаў.
У розныя гады імпрэзы праходзілі ў гістарычных і культурных цэнтрах краіны – Полацку, Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Заслаўі, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім, Быхаве, Шчучыне.
Сёлета ён пройдзе ў Рагачове Гомельскай вобласці.
Святкаванне Дня беларускага пісьменства ў Рагачове стане маштабным яркім дзействам: у праграму ўключана больш за 70 мерапрыемстваў. Дамінантамі ўрачыстасці стануць тэмы Года культуры, падрыхтоўкі краіны да 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, а таксама юбілейныя даты літаратараў – Змітрака Бядулі, Кандрата Крапівы, Максіма Багдановіча, Івана Мележа і Івана Шамякіна.
Свята Беларускага драніка праводзяць 21 жніўня ў г. Мінусінску беларусы Краснаярскага краю.
Дранікі 7 відаў з рознымі прыпёкамi, майстар-класы для дзяцей і дарослых, вяселыя карагоды, выстава карцін – гэта і многае іншае ў праграме свята.
У Свята-Елiсееўскiм Лаўрышаўскiм мужчынскiм манастыры падчас археалагiчных даследаванняў знойдзены два невядомыя раней саркафагi.
Мяркуецца, што ў iх былi пахаваны асобы, якiя маюць высокае значэнне для манастыра i якія маглi пакiнуць след у гiсторыi краiны. Цяпер праводзiцца экспертыза з мэтай атрымання больш дакладных звестак.
Шчаслівым можа быць лёс не толькі чалавека, але і цэлай краіны, горада, нават самай маленькай вёсачкі. Калі пэўная мясціна сустракаецца з вялікім талентам, геніем чалавека, то можа быць жывой і праслаўленай у вечнасці. Думаецца, менавіта такое шчасце меў і сёння мае невялічкі фальварак Ракуцёўшчына, што на Маладзечаншчыне, бо тут 105 гадоў таму прабавіў лета тады зусім малады паэт, а сёння – наш нацыянальны класік Максім Багдановіч.
Гэты невялікі каталіцкі храм у Брамнай вежы замка быў заснаваны і асвячоны ў канцы XVІ стагоддзя Мікалаем Хрыстафорам Радзівілам Сіроткам у гонар яго нябеснага заступніка. І вось сёлета, праз 400 гадоў пасля смерці Радзівіла Сіроткі, адрэстаўраваная капліца зноў адчыніла дзверы для вернікаў. Сімвалічна, што ўрачыстасць адбылася 25 ліпеня, у дзень св. Хрыстафора.
Прах мецэнаткі Магдалены Радзівіл можа быць перанесены са швейцарскага Фрыбура ў Мінск.
Пра такую задумку падчас нядаўняга візіта ў Беларусь расказалі князі Мацей і Мікалай Радзівілы.