24 лістапада – 110 гадоў з дня нараджэння Зімяніна Міхаіла Васілевіча (1914 – 1995), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі і СССР, Героя Сацыялістычнай Працы
Каляндар памятных датУ Публічнай бібліятэцы г. Растоў-на-Доне праводзіцца штогадовы «Дзень славянскай пісьменнасці і культуры», 19 сакавіка 2016 г.
Два выдавецтвы — з Мінска і Масквы — стварылі ўнікальную дзіцячую кнігу «Звонкія фарбы слова», у працы над якой паўдзельнічалі самі дзеці — больш за сто вучняў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў і Маскоўскай дзяржаўнай спецыялізаванай школы акварэлі Сяргея Андрыякі намалявалі ілюстрацыі да выдання.
9 лютага было падпісана Пагадненне аб інфармацыйным супрацоўніцтве паміж выдавецкім домам "Звязда" і Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі.
«Гуканьне Вясны» – в белорусской деревне Тарнопаль Балаганского района Иркутской области, 27 марта 2016 г.
«Звязда» ўжо звярталася да балючай тэмы адкрыцця музея выдатнага беларускага класіка Алеся Адамовіча на яго малой радзіме ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна (нумары ад 28.10.15, 6.01.16). Менавіта там прайшло ваеннае дзяцінства пісьменніка, якое потым стала лейтматывам яго твораў.
Як мы ўжо пісалі, будынак былой аптэкі знаходзіцца на балансе Бабруйскага райвыканкама, але грошай на яго рэканструкцыю ў бюджэце няма. Музей можа з'явіцца дзякуючы фінансавай падтрымцы неабыякавых людзей. Раённыя ўлады са свайго боку абяцаюць пасля рэканструкцыі будынка і напаўнення экспанатамі зрабіць яго філіялам раённага музея і ўвесці стаўку навуковага супрацоўніка. Засталося толькі скрануцца з месца і пачаць нешта рабіць. «Звязда» распачынае праект у падтрымку будучага музея. У яго рамках мы будзем інфармаваць чытачоў, што робіцца для таго, каб гэтая добрая і патрэбная і для беларусаў, і для ўсяго свету (бо творы Адамовіча сёння зноў актуальныя) задума ажыццявілася. Сімвалічна, што стартуе наш праект у дзень памяці Алеся Адамовіча. Так склалася, але нічога, кажуць, на гэтым свеце няма выпадковага. Сёння ў нас дадатковая нагода ўспомніць пра тое, якога маштабу была гэта асоба.
У вёсцы Новіны Бярэзінскага раёна пры ўдзеле многіх прадстаўнікоў раённых метадычных цэнтраў Міншчыны адбылося традыцыйнае дзеянне з маляўнічымі архаічнымі элементамі, якія ў наш час набываюць усё большую каштоўнасць.
Міжнародны літаратурны сімпозіум «Пісьменнік і час: пераемнасць у літаратуры», а таксама семінар маладых літаратараў —9-11 лютага 2016 г., Мінск.
Арганізатары: Выдавецкі дом «Звязда» сумесна з Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
Канцэрт у гонар 75-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна «Мне не забыцца тых песень». 05 лютага 2016 г., пятніца - 19:00. Кошт квіткоў - ад 1 000.
У адрас Старшыні ФНКА Беларусаў Расіі Кандыбовича С. Л прыйшло віншаванне ад дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі В Данілавіча.
Дарагія суайчыннікі, сябры!
Ад імя Рады ФНКА Беларусаў Расіі і ад сябе асабіста віншую вас і вашы сем’і Новым годам і Калядамі.
Шчыра дзякую вам за сумесную работу па захаванні і развіцці беларускай культуры і традыцый.
Упэўнены, што Новы год будзе багаты на сумесныя творчыя здзяйсненні, на пашырэнне нашага сяброўства і супрацоўніцтва.
Прыміце самыя сардэчныя зычанні паразумення і стабільнасці, моцнага здароў’я і нязгаснага аптымізму, надзейных сяброў ды паплечнікаў на ніве захавання і пашырэння беларускай прысутнасці ў расійскім грамадстве.
З глыбокай павагай,
Старшыня ФНКА Беларусаў Расіі
С.Л.Кандыбовіч