9 лютага 2016 г. падпісана Пагадненне аб інфармацыйным супрацоўніцтве паміж «ФНКА Беларусаў Расіі» і ІД «Звязда».
Газета «Звязда» — адзіная штодзенная грамадска-палітычная беларускамоўная газета Беларусі.
Афіцыйны сайт ІД «Звязда»: www.zviazda.by
У расійскім выдавецтве «Кабінетны вучоны» (Масква — Екацярынбург) пабачыла свет адметная для беларускай культуры кніга. Яе аўтар — заслужаны артыст БССР Уладзіслаў Місевіч.
Для супрацоўніцтва інтэлігентных людзей у гуманітарнай сферы няма межаў. Гэта засведчыла V канферэнцыя міжнароднага праекта «Мінская ініцыятыва», арганізаваная Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД, Украінскім фондам культуры і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Тэмай для абмеркавання стала спадчына Барыса Алейніка, украінскага паэта, якога не стала ў 2017 годзе.
Толькі што выдадзены трэці том персанальнай энцыклапедыі «Янка Купала», куды ўвайшлі артыкулы на літары «П — Я». Далёка не кожная краіна мае выданні такога кшталту. У Расіі адна з першых персанальных энцыклапедый (дакладней — у СССР, бо рабілася яна з удзелам вучоных розных рэспублік вялікай краіны) была выдадзена на пачатку 1980-х гадоў і прысвечана класіку рускай літаратуры Міхаілу Лермантаву. Ва Украіне ў савецкі час выдалі энцыклапедычны аднатомнік «Тарас Шаўчэнка». У Беларусі персанальныя энцыклапедыі былі прысвечаны Францыску Скарыну, Максіму Багдановічу. Але самым першым быў энцыклапедычны слоўнік «Янка Купала» (у 1986 годзе, тады яшчэ аднатомны).
Пра лёс і творчы шлях класіка беларускай літаратуры раскажуць за акіянам. Выстаўку «Завуся я толькі Янка Купала» арганізавала пасольства Беларусі ў Аргенціне. Яна праедзе па ўсёй краіне і будзе паказана ў клубах дыяспары.
Восьмага верасня дзяржаўная музейная сістэма адзначае юбілей: у гэты дзень 1998 года ў Баранавіцкім раёне адчыніўся філіял музея гісторыі беларускай літаратуры “Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе”. Музейная ўстанова была адкрыта ў гонар двухсотгоддзя нараджэння Адама Міцкевіча – пісьменніка з сусветнавядомым імем, нашага слыннага земляка. А сёлета аўтару паэм “Пан Тадэвуш”, “Дзяды”, балад “Свіцязь”, “Свяцязянка”, “Гражына” і іншых паэтычных шэдэўраў спаўняецца 220 гадоў.
Я размаўляю па-беларуску больш як 10 гадоў. З таго самага дня, як прыехала ў Мінск паступаць на факультэт журналістыкі. Некаторыя пытаюцца: «Вы, напэўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры?» Прыйшоў час зламаць стэрэатып. Каб размаўляць па-беларуску, не абавязкова быць настаўніцай. Гэта на ўласным прыкладзе пацвярджаюць нашы сённяшнія героі. Іх прафесіі непасрэдна не звязаны з беларускай мовай. Тым не менш яны карыстаюцца ёй штодзень: дома, у краме, кавярні, на працы...
У хуткім часе ў нас з'явіцца свая кулінарная карта. На ёй будзе адзначана каля сотні аграсядзіб і кавярняў, дзе можна паласавацца нацыянальнымі стравамі і даведацца пра гастранамічныя асаблівасці таго ці іншага рэгіёна. Напрыклад, пакаштаваць кухню Цэнтральнай Беларусі прапануе прафсаюзны турыстычны комплекс «Высокі бераг». Карэспандэнты «Звязды» завіталі на Стаўбцоўшчыну, каб пазнаёміцца з мясцовымі рэцэптамі ХІХ—ХХ стагоддзяў.
Гэтая падзея стала адным з асноўных акцэнтаў семінара маладых літаратараў Беларусі і Расіі, што прайшоў учора ў межах ІІ Міжнароднага сімпозіума «Пісьменнік і час: пераемнасць у літаратуры». Арганізатары і ініцыятары конкурсу — Міністэрства інфармацыі краіны, Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Адбылося гэта сёння ў межах ІІ Міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час: пераемнасць пакаленняў» (а гэта адна з важнейшых падзей ХХІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу). Маладыя творцы сабраліся ў беларускай сталіцы, каб знайсці новых сяброў і наладзіць творчыя кантакты, абмяняцца меркаваннямі, паўдзельнічаць у дыскусіях і, натуральна, атрымаць парады ад старэйшых калег і настаўнікаў — ужо прызнаных майстроў паэзіі, прозы, публіцыстыкі і літаратурнай крытыкі.
Дні беларускай культуры ў Цюменьскай вобласці ўрачыста завяршыліся ў абласным Палацы нацыянальных культур “Будаўнік”