Рус | Бел

Артыкулы

Пра ўласную сістэму пісьма бортнікаў

Пра ўласную сістэму пісьма бортнікаў

19.07.2016      2104

Хочаце — верце, хочаце — не, але бортнікі мелі ўласную сістэму пісьма. Калі яна з'явілася і хто яе прыдумаў — невядома. Але праіснавала яна да нашага часу. Замест літар у бортным пісьме выкарыстоўваліся трохвугольнікі, рыскі, кружкі ды іншыя фігуры, якія здалёк нагадвалі прадметы, дрэвы і жывёл.

Аўтар: Іван ОСІПАЎ
На якім аўтамабілі ездзілі Радзівілы?

На якім аўтамабілі ездзілі Радзівілы?

19.07.2016      2556

Каб пабачыць Нясвiжскi палац, не абавязкова ехаць у Нясвiж.

Кажуць: калi гара не iдзе да Магамета, то Магамет iдзе да гары. Кiруючыся гэтым жа прынцыпам, супрацоўнiкi Нацыянальнага гiсторыка-культурнага музея-запаведнiка «Нясвiж» распрацавалi перасоўную выстаўку «Нясвiжскi замак у часе i гiсторыi». Больш як тры дзясяткi фотаздымкаў з фондаў музея-запаведнiка расказваюць пра розныя моманты гiсторыi Нясвiжскага палаца i дынастыi Радзiвiлаў.

Аўтар: Марына Весялуха
Родныя песні над Волгай

Родныя песні над Волгай

14.07.2016      925

Супляменнікі з Самары ўпрыгожваюць непаўторнымі беларускімі ўзорамі расійскія святы

Аўтар: Мікалай Бойка, г. Самара
Ад Рагачова — да Рагачоўкі

Ад Рагачова — да Рагачоўкі

07.07.2016      975

Праз усю Еўразію ладзяць сяброўскія стасункі “Беларускае зямляцтва” Амурскай вобласці Расіі ды беларускі горад Рагачоў

Аўтар: Карына Аляксандрава
Прыгажосць адчулі сэрцам

Прыгажосць адчулі сэрцам

16.06.2016      1081

У той дзень у Цюменьскай абласной спецыяльнай бібліятэцы было шумна і шматлюдна, гучала руская і беларуская гаворка. Пры ўваходзе чытачоў сустракалі людзі ў нацыянальных беларускіх касцюмах. Гэта было сумеснае мерапрыемства бібліятэкі і аддзела беларускай культуры Дома нацыянальных культур “Строитель”. Інтэрактыўная праграма “Зямля з блакітнымі вачамі” ладзілася да Дня славянскага пісьменства і культуры.

Аўтар: Наталля Расамахіна, г. Цюмень
“Россияночка” — як сонца ў Ермаках

“Россияночка” — як сонца ў Ермаках

09.06.2016      997

У таёжнай глыбінцы Цюменьскай вобласці адзначыў 25-гадовы юбілей народны вакальна-фальклорны ансамбль, у рэпертуары якога шмат беларускіх песень.

Аўтар: Надзея Вычужаніна, кіраўніца ансамбля “Россияночка”
Прастора агульных каштоўнасцяў

Прастора агульных каштоўнасцяў

02.06.2016      988

У рэдакцыі часопіса “Беларусь. Belarus”, які выходзіць у чатырох варыянтах (беларуская, англійская, польская, іспанская мовы), падрыхтаваны спецвыпуск на рускай мове. Прысвечана выданне трэцяму Форуму рэгіёнаў Беларусі ды Расіі, які пройдзе 7-8 чэрвеня ў Мінску. У праграме Форуму — і секцыя “СМІ як значны фактар міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, фарміравання агульнай прасторы гумані­тарных каштоўнасцяў Саюзнай дзяржавы”: пройдзе яна 7 чэрвеня ў Інстытуце журналістыкі БДУ. Спадзяемся, абмен думкамі, выніковыя рашэнні дадуць магчымасць павялічыць, зрабіць больш эфектыўнымі плыні інфармацыі паміж Беларуссю і расійскімі рэгіёнамі. Бо, як вядома, ад якасці, зместу інфармацыі ў СМІ ў вялікай ступені залежыць, як ідзе супраца. І журналісты ж — не проста “пісакі” ды абслуга для іншых грамадскіх эліт: як слушна заўважыў у свой час Аляксандр Пушкін, “сословие журналистов есть рассадник людей государственных…” І дадаваў: “…Они знают это и, собираясь овладеть общим мнением, они страшатся унизить себя в глазах публики недобросовестностью, переметчивостью, корыстолюбием или наглостью”.

Аўтар: Іван і Валянціна Ждановічы
Вясну ўпрыгожылі песні

Вясну ўпрыгожылі песні

26.05.2016      992

Увесь час быць у творчым пошуку — гэта, на маю думку, найлепшы рэцэпт для паўнацэннага жыцця беларускіх суполак у замежжы. Мы ж, у Тальяці, робім акцэнт на канцэртных выступленнях. Прычым адгукаемся на розныя прапановы: і самім цікава, і людзям — радасць, і беларускія песні гучаць па ўсім горадзе.

Аўтар: Людміла Дзёміна, кіраўніца беларускай суполкі “Нёман”
Сцежкамі памяці і геройства

Сцежкамі памяці і геройства

26.05.2016      996

Прыгажосць Беларусі бачаць усе, хто бывае на нашай зямлі. Што ж, нездарма называюць яе сінявокаю, краем блакітных азёр, зялёных лясоў і зямлёй пад белымі крыламі. Да такіх вызначэнняў, падаецца мне, варта дадаць і такое: Беларусь — зямля Герояў. Мужных, гераічных людзей нараджалася тут шмат ва ўсе часы. І звыш 500 сыноў і дачок беларускай зямлі здзейснілі выключныя подзвігі, былі ўшанаваны высокім званнем Герояў Савецкага Саюза ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Аўтар: Мікалай Бойка

Сакрэты сапраўднага смаку

20.05.2016      1098

На кулінарным фестывалі, які ўпрыгожыў турнір па міні-футболе сярод нацыянальна-культурных аўтаномій “Кубак дружбы народаў-2016”, былі прадстаўлены стравы рускай, грузінскай, армянскай, украінскай, беларускай, польскай, французкай, японскай і карэльскай кухняў. Усяго ж этнапрысмакамі гасцей свята здзіўлялі 10 нацыянальна-культурных аўтаномій Карэліі, а таксама рэстараны нацыянальных кухань Петразаводска. Карэльскія беларусы з суполкі “Крыніца” ўдзельнічалі ў такім фестывалі-конкурсе ўпершыню, а ў выніку — поспех! Бо падзялілі першае месца з грузінамі.

Аўтар: Аляксандра Макарава, г. Петразаводск, Карэлія

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 51 196 23 546
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 550 852 217 053

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар