Федэральная нацыянальна-культурная
аўтаномія Беларусаў Расіі
Рус | Бел
ФНКА Беларусаў Расіі створана ў 1999 годзе Усяго ў 43 рэгіёнах РФ зарэгістравана 80 грамадскіх арганізацый беларускай дыяспары,
з іх 15 рэгіянальных і 33 мясцовыя нацыянальна-культурныя аўтаноміі.
Беларусаў у Расіі больш за 550 000.

Артыкулы

На Волзе шануюць Купалу
На Волзе шануюць Купалу
23.09.2015 1232

Пад час святкавання 40-годдзя з часу адкрыцця музея Песняра ў сяле Пячышчы пад Казанню выкрышталізавалася прыгожая ідэя: паставіць на беразе Волгі металічны помнік знакамітаму пісьменніку-беларусу.

Аўтар: Іван Іванаў
Урокі патрыятызму ў музеі паэта
Урокі патрыятызму ў музеі паэта
19.09.2015 1099

У Музеі Максіма Багдановіча ў Яраслаўлі патрыятычныя заняткі праводзяцца па плакатах, якія падарыў музею ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны Адольф Мішын

Аўтар: Алена Лебедзева, г. Яраслаўль
У гонар Яна Чэрскага
У гонар Яна Чэрскага
16.09.2015 1439

На адной з горных вяршыняў у Прыбайкаллі ўшанавалі памяць пра мужных сыноў беларускай зямлі

Аўтар: Аляксей Кухта
Жывая класіка
Жывая класіка
09.09.2015 1206

Акцыя пад назвай “Усе чытаюць Багдановіча!”, якая праходзіла ў Яраслаўскім мемарыяльным доме-музеі Максіма Багдановіча, прынесла цікавы плён.

Аўтар: Наталля Прохарава, супрацоўніца Дома-музея Максіма Багдановіча, г. Яраслаўль
Касцюмы, спевы і душа
Касцюмы, спевы і душа
09.09.2015 1080

Ірына Капчынская — мастацкі кіраўнік Беларускага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля “Кірмаш”. “Гэтай узнагароды яна ўдастоена за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне культурных сувязяў паміж Беларуссю і Расіяй”, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Прэзідэнта.

Аўтар: Іван Ждановіч
З юбілеем, Ваўкавыск!
З юбілеем, Ваўкавыск!
19.08.2015 1563

Яшчэ ў лютым суполка “Нёман” атрымала запрашэнне ад партнёраў і сяброў прыехаць на святкаванне юбілею горада. Вырашылі: у Ваўкавыск едзем з ансамблем беларускай песні “Купалiнка”, паднавіўшы яго склад, з новым рэпертуарам. У паездку я запрасіла і даўніх сяброў — харэаграфічны ансамбль народнага танца “Лицей” з Ліцэя мастацтваў. Хацелася пазнаёміць навучэнцаў з Беларуссю, а жыхарам горада-юбіляра ў чарговы раз прывезці музычна-спеўна-харэаграфічныя падарункі. Рэпетыцыі праходзілі штодня: вакал, харэаграфія, сцэнічная мова.

Аўтар: Людміла Дзёміна, кіраўніца суполкі “Нёман”, г. Тальяці
“Крывічы” ў Тургенеўцы
04.08.2015 1069

Вядомы беларускі гурт з Іркуцка быў жаданым госцем на свяце беларускай вёскі ў Прыбайкаллі

Аўтар: Алег Рудакоў, Іркуцкая вобласць
Пад высокім Сонцам
Пад высокім Сонцам
29.07.2015 1178

Беларусы Цюмені адзначалі знакавыя летнія святы, як і ў Беларусі. 

Cімвалічна, што і Дзень Неза­лежнасці Беларусі, і Дзень Вызвалення яе ад нямецка-фашысцкіх за­хоп­нікаў, і народнае свята Купалле прыпадаюць на адну пару. Урачысты сход Цюменьскай абласной грамадскай арганізацыі “Саюз-інтэграцыя брацкіх народаў” прайшоў у нас 3 ліпеня, прысвячаўся Дню Незалежнасці і 71-й гадавіне Вызвалення Беларусі. Збіралі супляменннікаў і тых, хто прыязна ставіцца да Беларусі як актывісты названай суполкі, так і члены Нацыянальна-культурнага таварыства “Аўтаномія Беларусь”, а таксама супрацоўнікі аддзела беларускай культуры (ім кіруе Юлія Чарапанава) Палаца нацыянальных культур “Cтроитель”.

Аўтар: Вера Піскун, г. Цюмень
Загінула Ніна Кабанова
Загінула Ніна Кабанова
23.07.2015 1147

Супляменнікі з Новасібірска паведамілі ў рэдакцыю: 20 ліпеня пайшла з жыцця Ніна Васільеўна Кабанава — дырэктар дзяржаўнай бюджэтнай установы культуры Новасібірскай вобласці “Новасібірскі цэнтр беларускай культуры”. Яе жыццё абарвалася раптоўна і трагічна. Па дарозе на дачу Ніна Васільеўна сама вяла машыну і на вельмі ажыўленай трасе Новасібірск-Кузбас трапіла ў аўтакатастрофу. Загінула імгненна... Помнім. Смуткуем…

Аўтар: Іван Ждановіч
Пачулі родныя галасы
Пачулі родныя галасы
22.07.2015 1216

Як толькі ў сродках масавай інфармацыі Рэспублікі Комі з’явіліся паведамленні аб прыездзе на гастролі ў Сыктыўкар дуэта Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча, у офіс Нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусь” пачалі прыходзіць сябры-беларусы: можа, ёсць квіткі? Канцэрт планавалі правесці ў філармоніі, там больш на 600 месцаў. Старшыня аўтаноміі Аркадзь Крупенька здолеў дамовіцца, і беларусам выдзелілі 100 квіткоў па больш нізкай цане — для актывістаў НКА.

Аўтар: Мітрафан Курачкін, заслужаны работнік культуры Рэспублікі Комі