24 лістапада – 110 гадоў з дня нараджэння Зімяніна Міхаіла Васілевіча (1914 – 1995), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі і СССР, Героя Сацыялістычнай Працы
Каляндар памятных датГэта якраз тая абаяльная і моцная духам жанчына, дзякуючы якой адчуваецца бадзёры пульс беларускага жыцця ў Паволжы.
Лепш за ўсё пра сяброўства гавораць справы — тое тычыцца і адносін паміж народамі. Мы ведаем, да прыкладу, што ў 1944-м, калі савецкія войскі вызвалілі Беларусь ад фашысцкіх акупантаў, у Мінск ехалі архітэктары і будаўнікі з Масквы і Ленінграда. Дапамагалі падымаць з руін беларускую сталіцу. Расія дзялілася з партызанскай рэспублікай усім, што мела сама: зерне і цэмент, трактары і цэгла, аўтамабілі і метал, медыкаменты і станкі, мыла і цукар… Мы ганарыліся агульнымі поспехамі. Разам асвойвалі цаліну, сібірскія і далёкаўсходнія абшары. Першымі запусцілі штучны спадарожнік Зямлі. Смаленскі хлопец Юрый Гагарын першым з зямлян пабываў у космасе. А ў першай жанчыны-касманаўткі Валянціны Церашковай, цяпер мы ведаем, моцныя беларускія радавыя карані.
2110 кіламетраў — такую адлегласць пераадолелі сябры з Брэстчыны, якія прывезлі ў Самару шырокі асартымент тавараў. Прычым не толькі з Брэста і вобласці, але і з Мінска, Мазыра ды іншых гарадоў Беларусі. Ініцыятыву пра выставу-продаж тавараў беларускіх вытворцаў падала Ірына Глуская, кіраўніца самарскай суполкі “Руска-Беларускае Братэрства 2000”. Яе падтрымала Брэсцкае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, адміністрацыя і дума гарадской акругі Самара.
Падведзены вынікі конкурсу “Культура” сярод суполак беларусаў замежжа на лепшыя культурныя праекты.
Самарскія беларусы знайшлі новых сяброў на фестывалі “Прэса-2015”
Штогадовы журналісцкі фестываль, які ладзіцца ў Струкаўскім парку Самары, збірае шмат людзей. Сёлета ХXII форум журналістаў “Прэса-2015” прысвячаўся 70-годдзю Перамогі. Сваю выставачную экспазіцыю актывісты суполкі “Руска-Беларускае Братэрства 2000” аформілі ў нацыянальным стылі.
Развагі пасля VІ з’езду Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі”
Пра змену лідара ў ФНКА — Валерый Казакоў саступіў месца Сяргею Кандыбовічу — мы паведамілі ў мінулым нумары. Калегі з розных СМІ данеслі інфапласты падзеі з “вялікага айсберга” ФНКА.
З Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Я. Д. Чэрскага выраслі яшчэ дзве цікавыя і жыццяздольныя беларускія суполкі.
З выступлення Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі на сустрэчы з дэлегатамі VI з’езду ФНКА “Беларусы Расіі”
Традыцыйныя вясновыя святы, што ладзіў Новасібірскі цэнтр беларускай культуры, прысвячаліся слаўнаму юбілею.
Дзень Расіі святкавалі ў Тальяці з беларускімі песнямі ды рускімі танцамі