Рус | Бел

Голас Радзiмы


Ноч Купальская, прыангарская...

Ноч Купальская, прыангарская...

15.07.2016

Адно з галоўных традыцыйных святаў беларусаў Іркуцкі моладзевы клуб “Крывічы” адзначаў на прыгожым беразе Ангары

Павучыцца разам, пазнаёміцца

14.07.2016

Другая Міжнародная летняя школа беларусістыкі сабрала больш за 50 навучэнцаў з розных краін

Песні ў спадчыну

Песні ў спадчыну

02.06.2016

Канцэрт быў прымеркаваны да Дня Перамогі, называўся “Мое наследие”, прайшоў 15 мая ў Палацы нацыянальных культур “Строитель”. “Вось ужо 15 гадоў я, як кажуць, на сцэне, і большую палову гэтага часу правяла з мікрафонам у руках, — расказала Вера Піскун. — Любоў да спеваў перадалася мне ад бацькоў: гэта мая спадчына. Яны родам з Беларусі, у Баьруйску нарадзіліся мае брат і сястра, а я ўжо — у Лангепасе. Колькі сябе памятаю, самымі любімымі песнямі былі для мяне — пра вайну, пра салдатаў, Перамогу. Чаму так? Магчыма, таму, што родавыя мае карані — з Беларусі, якая панесла ў вайну вялікія ахвяры, гераічна змагалася з ворагам. І наша памяць пра мінулае, пра подзвігі прадзедаў і дзядоў — гэта як выяўленне глыбокай удзячнасці за жыццё, магчымасць якога яны нам падарылі. “Мое наследие”, — гэта і мая ўдзячнасць бацькам за тое, што выхавалі мяне з павагай да культуры продкаў, і маё “дзякуй” дзядам і прадзедам за Перамогу.

Кветкі для Максіма

26.05.2016

Літаратурны музей Максіма Багдановіча праводзіць шэраг імпрэзаў з нагоды 125-х угодкаў пісьменніка і 35-годдзя з часу заснавання музея.

У рытме карысных спраў

У рытме карысных спраў

26.05.2016

Сёлета актывісты Іркуцкага таварыства беларускай культуры святкуюць 20-годдзе суполкі. Юбілей — гэта добрая нагода, каб пашыраць веды пра беларусаў у рэгіёне.

Артыкулы

З Тальяці — з песнямі

З Тальяці — з песнямі

24.07.2017

Гурт “Купалінка” з Тальяці паўдзельнічаў у XIV Міжнародным фестывалі народнай творчасці “Вянок дружбы” ў Бабруйску.

Родныя песні над Волгай

Родныя песні над Волгай

14.07.2016

Супляменнікі з Самары ўпрыгожваюць непаўторнымі беларускімі ўзорамі расійскія святы

Ад Рагачова — да Рагачоўкі

Ад Рагачова — да Рагачоўкі

07.07.2016

Праз усю Еўразію ладзяць сяброўскія стасункі “Беларускае зямляцтва” Амурскай вобласці Расіі ды беларускі горад Рагачоў

Прыгажосць адчулі сэрцам

Прыгажосць адчулі сэрцам

16.06.2016

У той дзень у Цюменьскай абласной спецыяльнай бібліятэцы было шумна і шматлюдна, гучала руская і беларуская гаворка. Пры ўваходзе чытачоў сустракалі людзі ў нацыянальных беларускіх касцюмах. Гэта было сумеснае мерапрыемства бібліятэкі і аддзела беларускай культуры Дома нацыянальных культур “Строитель”. Інтэрактыўная праграма “Зямля з блакітнымі вачамі” ладзілася да Дня славянскага пісьменства і культуры.

“Россияночка” — як сонца ў Ермаках

“Россияночка” — як сонца ў Ермаках

09.06.2016

У таёжнай глыбінцы Цюменьскай вобласці адзначыў 25-гадовы юбілей народны вакальна-фальклорны ансамбль, у рэпертуары якога шмат беларускіх песень.

Прастора агульных каштоўнасцяў

Прастора агульных каштоўнасцяў

02.06.2016

У рэдакцыі часопіса “Беларусь. Belarus”, які выходзіць у чатырох варыянтах (беларуская, англійская, польская, іспанская мовы), падрыхтаваны спецвыпуск на рускай мове. Прысвечана выданне трэцяму Форуму рэгіёнаў Беларусі ды Расіі, які пройдзе 7-8 чэрвеня ў Мінску. У праграме Форуму — і секцыя “СМІ як значны фактар міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, фарміравання агульнай прасторы гумані­тарных каштоўнасцяў Саюзнай дзяржавы”: пройдзе яна 7 чэрвеня ў Інстытуце журналістыкі БДУ. Спадзяемся, абмен думкамі, выніковыя рашэнні дадуць магчымасць павялічыць, зрабіць больш эфектыўнымі плыні інфармацыі паміж Беларуссю і расійскімі рэгіёнамі. Бо, як вядома, ад якасці, зместу інфармацыі ў СМІ ў вялікай ступені залежыць, як ідзе супраца. І журналісты ж — не проста “пісакі” ды абслуга для іншых грамадскіх эліт: як слушна заўважыў у свой час Аляксандр Пушкін, “сословие журналистов есть рассадник людей государственных…” І дадаваў: “…Они знают это и, собираясь овладеть общим мнением, они страшатся унизить себя в глазах публики недобросовестностью, переметчивостью, корыстолюбием или наглостью”.

Вясну ўпрыгожылі песні

Вясну ўпрыгожылі песні

26.05.2016

Увесь час быць у творчым пошуку — гэта, на маю думку, найлепшы рэцэпт для паўнацэннага жыцця беларускіх суполак у замежжы. Мы ж, у Тальяці, робім акцэнт на канцэртных выступленнях. Прычым адгукаемся на розныя прапановы: і самім цікава, і людзям — радасць, і беларускія песні гучаць па ўсім горадзе.

Сцежкамі памяці і геройства

Сцежкамі памяці і геройства

26.05.2016

Прыгажосць Беларусі бачаць усе, хто бывае на нашай зямлі. Што ж, нездарма называюць яе сінявокаю, краем блакітных азёр, зялёных лясоў і зямлёй пад белымі крыламі. Да такіх вызначэнняў, падаецца мне, варта дадаць і такое: Беларусь — зямля Герояў. Мужных, гераічных людзей нараджалася тут шмат ва ўсе часы. І звыш 500 сыноў і дачок беларускай зямлі здзейснілі выключныя подзвігі, былі ўшанаваны высокім званнем Герояў Савецкага Саюза ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Сакрэты сапраўднага смаку

20.05.2016

На кулінарным фестывалі, які ўпрыгожыў турнір па міні-футболе сярод нацыянальна-культурных аўтаномій “Кубак дружбы народаў-2016”, былі прадстаўлены стравы рускай, грузінскай, армянскай, украінскай, беларускай, польскай, французкай, японскай і карэльскай кухняў. Усяго ж этнапрысмакамі гасцей свята здзіўлялі 10 нацыянальна-культурных аўтаномій Карэліі, а таксама рэстараны нацыянальных кухань Петразаводска. Карэльскія беларусы з суполкі “Крыніца” ўдзельнічалі ў такім фестывалі-конкурсе ўпершыню, а ў выніку — поспех! Бо падзялілі першае месца з грузінамі.

Томск прымае вялікі фестываль

Томск прымае вялікі фестываль

19.05.2016

Добрая вестка ў рэдакцыйнай пошце з Томска, ад вядомай кіраўніцы суполкі тамтэйшых беларусаў Любові Адаскевіч. Магчыма, нехта з актывістаў беларускага руху, прачытаўшы гэты тэкст, і сам выберацца на фэст у Томск. А там рэгіянальная грамадская арганізацыя “Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Томскай вобласці” 27-29 мая праводзіць Міжнародны фэст беларускай культуры “Радзiма мая — Беларусь”. Гэта адно з мерапрыемстваў у плыні значнага беларускага праекта, што фінансуецца за кошт гранта, выдзеленага Адміністрацыяй Томскай вобласці.

Відэамост для пабрацімаў

Відэамост для пабрацімаў

28.04.2016

Дзякуючы тэлемосту бліжэй сталі гарады-пабрацімы Мінск і Новасібірск. Тэлемост паміж гарадамі-пабрацімамі прайшоў упершыню, і адбылося гэта, што сімвалічна, якраз напярэдадні 20-годдзя падпісання Пагаднення па стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Расійскі касманаўт з беларускага Чэрвеня

Расійскі касманаўт з беларускага Чэрвеня

15.04.2016

Герой Расіі Алег Навіцкі быў летась у ліку ганаровых гасцей на з’ездзе Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі”. Ён і даў нам каштоўную “наводку” пра беларускія родавыя карані свайго “зорнага брата” Алега Арцем’ева.

Сяброўства прымнажае сілы

Сяброўства прымнажае сілы

15.04.2016

Дзень яднання народаў Беларусі ды Расіі святкавалі ў Цюмені разам з курсантамі-беларусамі

Як вядома, беларусаў у Сібіры шмат: паводле перапісаў, у нашай вобласці з яе аўтаномнымі акругамі — больш за 50 000 нашых супляменнікаў. І многія памятаюць пра родавыя карані, падтрымліваюць стасункі з зямлёю продкаў. Урачыстасць да Дня яднання праходзіла ў канцэртнай зале Цюменьскага дзяржінстытута культуры, яе ладзілі абласныя грамадскія суполкі “Нацыянальна-культурнае таварыства “Аўтаномія Беларусь” (старшыня Марыя Піскун) і “Саюз — інтэграцыя брацкіх народаў” (кіраўнік Уладзімір Шугля). З віншавальнімі словамі да ўсіх звярнуліся першы намеснік старшыні абласной Думы Андрэй Арцюхоў, супрацоўнік абласнога Камітэта па справах нацыянальнасцяў Ігар Баброў, сустаршыня абласнога Таварыства рускай культуры Тамара Трунілава, намеснік Кіраўніка адміністрацыі горада Андрэй Галавус.

Новыя галасы “Нёмана”

Новыя галасы “Нёмана”

15.04.2016

З актыўным удзелам самадзейных артыстаў з беларускай суполкі адзначалі ў Тальяці Дзень яднання народаў Беларусі ды Расіі

Бліскучы фінал года

Бліскучы фінал года

11.02.2016

Суполка супляменнікаў у Самары — лепшая сярод нацыянальна-культурных арганізацый у гарадской акрузе.

Магчымасці для росту

Магчымасці для росту

29.01.2016

Беларусы Томска адсвяткавалі 15-гадовы юбілей сваёй Нацыянальна-культурнай аўтаноміі, атрымалі важкі грант з абласной адміністрацыі ды рыхтуюцца прэзентаваць унікальную кнігу, дасланую земляком з Санкт-Пецярбурга.

Каляды побач з Байкалам

Каляды побач з Байкалам

21.01.2016

У Іркуцку даўнія народныя традыцыі беларусаў гарманічна адаптуюцца да гарадскога жыцця.

Удзячная памяць нашчадкаў

Удзячная памяць нашчадкаў

21.01.2016

Самарскія беларусы арганізавалі ды правялі шматнацыянальны фестываль-конкурс дзіцяча-юнацкага мастацтва “Жывём і памятаем”.

З новымі сябрамі

З новымі сябрамі

14.01.2016

Па ініцыятыве прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Цюмені пад Новы год збіраліся юнакі і дзяўчаты розных нацыянальнасцяў.

Гасцей збірае Вера

Гасцей збірае Вера

30.12.2015

Новы сацыяльны праект, які распачала маладая актывістка беларускай дыяспары з Цюмені, сабраў у сяброўскае кола юнакоў і дзяўчат розных нацыянальнасцяў.

Славім родную Айчыну

Славім родную Айчыну

25.11.2015

У Тальяці прайшоў міжнародны фестываль мастацкай творчасці “Зямля пад белымі крыламі”

Беларусы Тальяці — не першыя з супляменнікаў у замежжы, хто ў культурна-асветніцкай дзейнасці выкарыстоўвае “бусліныя вобразы”. Як вядома, Новасібірскі цэнтр беларускай культуры мае прыгожую птушку на эмблеме. Мы ж назвай фэсту нагадалі ўсім пра сёлетні юбілей Уладзіміра Караткевіча: пісьменнік нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў Оршы. Яго нарыс “Зямля пад белымі крыламі”, які выйшаў у 1977 годзе — гэта ж проста песня пра Бацькаўшчыну! Твор, дарэчы, лёгка знайсці і ў інтэрнэце.

У добры шлях!

У добры шлях!

21.10.2015

135-х угодкаў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Купалы ў сяле Пячышчы пад Казанню з’явіцца помнік Песняру

Песні на добры ўспамін

Песні на добры ўспамін

07.10.2015

Знакамітую “Касіў Ясь канюшыну” ў Самары спявалі разам гурт “Спадчына” з Беларусі ды гурт паволжскіх беларусаў “Каданс”

Для адміністратараў

Нашаму сайту спаўняецца 9 гадоў

Нас наведалі

ГодПросмотрыПосетители
2024 19 711 9 262
2023 77 329 36 064
2022 71 163 34 884
2021 55 349 25 349
2020 76 047 36 977
2019 38 372 16 047
2018 32 791 12 093
2017 60 698
10 698
2016 41 163 10 000
2015 46 744 11 395
Всего 519 367 202 769

© ФНКА Беларусаў Расіі. 1999 — 2024 Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі.

Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні любых матэрыялаў сайта, уключаючы графіку і тэксты, актыўная спасылка на belros.org абавязковая.

Калі вы лічыце, што парушаныя вашыя аўтарскія правы, просім паведаміць, каб мы маглі ўнесці неабходныя карэктывы.

Дата стварэння сайта — ліпень 2015 г. | Дызайн сайта | Вэб-майстар